Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Заданні для пасяджэння сямейнага клуба “Эрудыт” па тэме «ВЫДАТНЫЯ ЛЮДЗI БЕЛАРУСI»

Дата: 14 февраля 2022 в 12:10

Заданні для пасяджэння сямейнага клуба “Эрудыт”

па тэме «ВЫДАТНЫЯ ЛЮДЗI БЕЛАРУСI»

Віктарына «Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь»

1 заданне

Адказаць на пытанні, падыманнем правільных адказаў.

— Якая птушка падкідвае свае яйка іншым птушкам? (Зязюля.)

— Чым нельга карміць птушак? (Чорны хлеб.)

— Назваць драпежную рыбу беларускіх вадаёмаў. (Шчупак.)

— Адкуль бяруць пачатак рэкі? (Крыніца.)

— Як называецца смала сасны? (Жывіца.)

— З кары якога дрэва плялі абутак? (Ліпа.)

2 заданне

«Адгадайце казку».

1. Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Дастаў торбачку, развязаў і пачаў есці.
Выходзіць з лесу галодны воўк. Бачыць — касец пад кустом сядзіць і нешта есць.
Падышоў да яго воўк:
— Ты што ясі, чадавеча?
— Хлеб, — адказвае касец.
— А смачны ён? (Легкі хлеб)

2. Раве мядзведзь, танцуе на трох лапах, але ні расшчапіць пень, ні вырвацца з яго не можа.
— Ну, што, — кажа чалавек, — будзеш барукацца са мною?
— Не, — енчыць мядзведзь. — Не буду.
— Вось бачыш, — сказаў чалавек. — Не толькі сілаю барукацца можна, а і розумам.
Убіў ён клін назад у пень, мядзведзь вырваў лапу ды ходу ў гушчар без аглядкі.
З таго часу ён і баіцца сустракацца з чалавекам. (Не сілай, а розумам)
 

3. Бачаць пастушкі — добры пірог у лісіцы, жоўценькая скарынка аж блішчыць, так і хочацца яго паспытаць. Згадзіліся яны на мену і аддалі лісіцы бычка-трацячка.
— Толькі ж глядзіце, не ешце пірага, пакуль я не заеду за горку, — кажа лісіца.
Села яна на бычка вярхом і паехала. Як толькі схавалася за горкаю, пастушкі і кажуць: «Сядзем на пясочку, з'ямо па кусочку!» Разламалі пірог, а там — адны шышкі яловыя... Падманула іх… (Лісіца – хітрыца)

4. Жылі дзед ды баба. I быў у іх кот. Дзед кашалі плёў, баба кудзелю прала, а кот паляваць на мышэй хадзіў.
Вось пайшоў раз кот на паляванне і заблудзіўся. Шукаў, шукаў, а дарогу дадому не знайшоў. Сеў пад ялінай і плача.
Бяжыць лісіца. Убачыла ката — загледзелася: ніколі яшчэ такога звера ў сваім лесе не сустракала.
— Ты хто такі будзеш? — пытаецца.
— Я Кот Мурлыковіч.  (Як кот звяроў напалохаў)

3 заданне

Якая з названых казак з'яуляецца беларускай?

1. “Жар-птушка”;

2. “Коцік, пеўнік i ліса”;

3.  “Ліса i шэры воўк”.
(Правільны адказ - пад нумарам 2)

4 заданне

“Збярыце прыказкі”

Трэба сабраць прыказкі. Да кожнай пары падабраць другую пару прыказкі.

Чалавек без Радзімы

як салавей без песні

Толькі таму пашана будзе

хто Радзіму не на словах любіць

За Радзіму сваю будзь       

героем у баю

Мінск – сталіца –

усяму свету святліца

На Радзіму сонца         

свеціць бясконца

Родная зямля мякчэй      

чужой пярыны

Ад душы працуеш

Радзіму шануеш

На родным полі        

расце лепшая доля

Той патрыёт

хто змагаецца за народ

Бацькоў любі, старых паважай

здароўе беражы, Радзіме верна служы

5 заданне

“Назавіце асноўныя святы беларусаў, заданне  на мультымедыя?”

(Каляда, Масленіца, Купале, Зажынкі і дажынкі).

2. На якое свята арганізоўвалі «Прызавы слуп», на верхавіну якога клалі кола ад воза, да яго прывязвалі прызы. Патрэбна было падняцца смельчакам па слупу і схапіць які-небудзь прыз. А побач стаялі смельчакі, якія падбадзервалі адзін аднаго, ці смяшылі тых, хто уздымаўся на слуп. (Масленіца).

3. Назва гэтага свята пашырана пераважна на поўначы Беларусі. Святкавалі яго праз тры тыдні пасля Пакрову. Для урачыстасці памінальнай вячэры спецыяльна калолі парсюка, ці цялушку, альбо авечку. Падрыхтоўка да асянін уключала абавязковую ўборку падвор'я, мужчыны парадкавалі на месца прылады працы, падмяталі падвор’е, жанчыны мылі сталы і лавы, бялілі, калі была ў тым патрэба, сцены. Усе перад святам мыліся, лічылася, што чысціня і парадак будуць уцехай продкам. (Дзяды, у многіх мясцінах іх называлі асяніны).

4. На якое свята хадзілі людзі ад хаты да хаты, вадзілі з сабою пераапранутых у Казу, Мядзведзя, Каня ці іншых жывёл і птушак, спявалі адпаведныя песні. Пра якое свята ідзе гаворка, як называлі гэтых пераапранутых людзей? (Свята Каляда, калядоўшчыкі).

5. Калядоўчшыкі часта хадзілі з шматпрамянёвай, рухомай, упрыгожанай лентамі, стужкамі важнай дэталлю свята Каляды. Аб чым ідзе гаворка, што сабой яна ўвасабляла? (Калядная «Зорка»- прысвечана шанаванню сонца ў дні зімовых свят).

6. Свята развітання і сустрэчы, смачнай ежы, вяселых ігрышч і забаў. Назавіце свята і галоўную страву і у чым заключаўся яе сэнс? (Масленіца, галоўная страва – блін, які ўвасабляе сонца).

7. На якое свята рабілі «Бараду» з апошніх каласкоў на ніве? Для вырабу «Барады» рвалі траўку і клалі яе крыж-накрыж? (Дажынкі).

8. На адно вялікае веснавое свята ранней у дзяцей была любімая гульня «Біткі», калі хто-небудзь выігрываў «Бітку», то забіраў сабе. Назавіце свята і што гэта была за «Бітка”? (Свята Вялікдзень, галоўны атрыбут свята – яйка «Бітка», той, чые яйка было пабіта, аддаваў яго свайму пераможцу).

9. У велікодныя святы маці кідала свянцонае чырвонае яйка ў ваду, а затым даставала яго і гладзіла ім па твары дзяцей. Дзеля чаго яна гэта рабіла? (Каб дзеці былі заўседы румянымі і чырванашчокімі. А значыць здаровымі).

10. На свята Вялікдзень выпякалі «Хлеб велікодны». Што азначае, калі хлеб будзе пышным, а калі адцеслівы? (Пышны – дабрабыт у сям'і, адцеслівы – дрэнная навіна).

6 заданне

 Паслухайце гуказапіс танцавальных мелодый і назавіце іх.  «Трасуха», «Бульба», «Лявоніха», «Юрачка».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.