Заданні для пасяджэння сямейнага клуба “Эрудыт”
па тэме «НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АДЗЕННЕ»
Дэфiле дзiцячага адзення «Мы - Беларусы»
1 заданне
На лістах асабіста для каманд
А. "Адзін - многа" Запішыце
Куртка - шмат куртак
шуба -
шалік -
хустка -
чаравік -
наскі -
паліто -
Б. "Шыем адзенне" Запішыце
Боты з гумы - (Якія боты?) - Гумовыя боты
Кофта з шэрсці - ....
Шапка з меху - .....
Чаравікі са скуры -.....
Сукенка з шоўку - .....
В. "Што лішняе? Падкрэсліце"
Капялюш, шапка, рукавіцы, кепка (лішнія рукавіцы, бо гэта не галаўны ўбор).
Сукенка, туфлі,кашуля, майка
Чаравікі, боты, басаножкі, панамка
Г. "Напішыце наадварот"
Плашч доўгі, куртка - (кароткая).
Джынсы брудныя, а штаны......
Майка светлая, а кашуля.....
У ботах цёпла, а ў басаножках......
Высокі абцас ...........
Д. "Назавіце ласкава і запішыце"
Тапкі - тапачкі
Куртка - ...............
Чаравікі - ...................
Пальчаткі - ...................
2 заданне
Адгадайце загадкі.
Яна ў клубочку начуе.
Ёсць вушка, ды не чуе.
Зацягне ў вушка нітку-
Пашые дзеду світку. (Іголка)
Урадзіўся ён высокі,
Шаўкавісты, сінявокі.
Апранае нас здавён…
Здагадайцеся, хто ён? (Лён)
Дзесяць пальцаў, а ногцяў няма? (Пальчаткі)
Вярхом сядаю, на кім - не знаю, знаёмага ўбачу - адразу саскочу.
(Шапка)
Ішоў, ішоў, дзве дарогі знайшоў і ў абедзве пайшоў. (Штаны)
Ну і дзіўны посуд носіш, браце, ты:
Дагары дном — поўны, дном уніз — пусты. (Шапка.)
Мы па лесвіцы збягаем
І па вуліцы гуляем,
А як вечар — мы пад ложак,
Застаемся мы без ножак. (Чаравікі.)
Унутры футравай хаткі жывуць радком браты-блізняткі.
У дзвюх хатках — па пяць братоў-блізнятак. (Пальчаткі.)
3 заданне
Закончыце фразы. Гульня на хуткасць:
Шапка, кепка, панамка… — гэта ... (галаўныя ўборы).
Паліто, футра, куртка… — гэта ... (вопратка).
Чаравікі, басаножкі, туфлі… — гэта … (абутак).
4 заданне
Зрабіце пераклад з рускай мовы на беларускую
кашуля - рубашка
чаравікі - ботинки
спадніца - юбка
боты - сапоги
сукенка - платье
хустка - платок
капялюш - шляпа
паліто - пальто
штаны - брюки
камізэлька - жилетка
шалік - шарф
апранаць - одевать
кішэня - карман
5 заданне
Упрыгожце слуцкі пояс беларускім арнаментам. Заданне асабістае для кожнай каманды.
6 заданне
Першай камандзе трэба дапамагці хлопчыку апрануцца на прагулку, а другой камандзе апрануць дзяучынку на прагулку з прапанованага адзення.
7 заданне
Дагавары прыказку.
Не адзенне красіць чалавека,… а чалавек адзенне.
Яго лепш карміць, … як апранаць.
Старое адзенне … беражэ новае.
Пашануй адзенне ў хаце, … а яно цябе пашануе ў людзях.
Прыбяры пень, і… пень будзе прыгожы.
Апранецца, як пава, … але дурная слава.
Добрая рэч акуратных людзей… любіць.
Па адзежцы сустракаюць, … па розуму праваджаюць.