«Заданні для пасяджэння сямейнага клуба “Эрудыт”
па тэме «НАЦЫЯНАЛЬНАЯ КУХНЯ»
Iнтэллектуальная гульня «Што? Дзе? Калi?»
1 заданне
Вядучы зачытвае пачатак прыказкі, а каманды павінны яе закончыць.
Адной камандзе
1. Дзе каша і аладка, … (там будзе і грамадка).
2. Будзе час- … (будзе квас).
Другой камандзе
1. Як ем - …(і глух, і нем )
2. Чалавек галодны..(ні на што не годны)
2 заданне
Беларускія народныя загадкі на тэму "Харчаванне і ежа" на хуткасць:
- Два парсюкі дзяруцца, а паміж іх пена цячэ. (Жорны і мука).
- Б'юць каламі, рэжуць нажамі, за тое так лупяць, што ўсе яго любяць.
(Хлеб).
- Каля адной ямы ўсе з кіямі. (Міска і людзі з лыжкамі).
- Вадкае, а не вада, белае, а не снег. (Малако)
- Без кліноў, без капытоў, само падыходзіць, ніхто яго не трывожыць. (Цеста).
- Што ў вадзе родзіцца і ў вадзе расходзіцца? (Соль)
- Чорненькае, маленькае ў караля на абедзе (Перац)
- Белы, як снег, салодкі, як мёд (Цукар)
- Без чаго найбяднейшы чалавек вячэраць не сядзе (Без лыжкі)
- Не разаб’еш гаршчок, не з’ясі і кашы (Арэх)
- Усіх нас корміць, а сама есці не просіць (Зямля)
3 заданне
Каманды павінны задаць пытанні друг да друга, растлумачыўшы .
1. Што такое талакно? (Спецыяльна прыгатаваная аўсяная мука).
2. Першая страва з мукі і малака. Мае агульную назву ў рускай, літоўскай, украінскай і польскай кухнях. Што гэта за страва?. (Зацірка)
1. Як называецца посуд для прыгатавання цеста? (Дзяжа)
2. Неглыбокае выдзеўбанае карыта з тонкімі сценкамі для кухонных патрэб (Ночвы).
4 заданне
Пытанні з гісторыі нацыянальнай кухні задае вядучы па чарзе для каманд.
1. Шматвяковую багатую і цікавую гісторыю мае беларуская кухня. Спрадвеку беларусы падтрымлівалі цесныя сувязі з рускімі, украінцамі, палякамі, літоўцамі і латышамі. І заканамерна, што беларуская кухня зрабіла ўплыў на кухні гэтых народаў. І наадварот. Пра гэта сведчаць і агульныя назвы адных і тых жа страў, кулінарных вырабаў і напояў, розных кухонных рэчаў і посуду. Вядома, напрыклад, што літоўцы і латышы перанялі беларускае слова талакно, а беларусы — літоўскае слова луста. Крупнік мае агульную назву ў палякаў, літоўцаў. А традыцыйная страва беларусаў верашчака папулярная і ў Латвіі. Добра вядомая беларуская зацірка ў рускай, літоўскай, польскай і ўкраінскай кухнях.
2. Беларусы, як і іншыя славянскія народы, здаўна займаліся земляробствам. Расцілі яны найстаражытнейшыя культуры? (Жыта, пшаніца, ячмень, авёс, грэчка, гарох)
3.Печаны жытні ен на працягу многіх стагоддзяў панаваў і пануе ў харчаванні насельніцтва. У беларусаў з дзяцінства выхоўваліся да яго павага і беражлівасць. З ім ішлі на радзіны, у сваты, на вяселле і іншыя ўрачыстасці. Ім сустракалі дарагіх гасцей. Звычайна ён мае круглую форму, зверху ўпрыгожваецца . (Хлеб)
4. Іх пяклі з кіслага цеста. (Скавароднікі)
Іх рабілі больш тонкія, чым скавароднікі, але таўсцейшыя за бліны. Для прыгатавання іх (тоўстых мучных бліноў) часта выкарыстоўвалі начынку: бульбу, яблыкі, вішні, слівы і інш (Сачні).
5. З чым часцей падавалі крупнік, панчак, гушча. ( з мясам, смажаным салам, малаком, маслам).
6. Яго называюць другім хлебам у Беларусі. (Бульба)
7. З глыбокай старажытнасці яно з’яўляліся ўлюбёнай стравай славянскіх народаў. Яго падавалі да аладак, дранікаў, бабкі. З яго рабілі сыр, сырніцу. (Малако)
8. У вялікай пашане яны былі ў беларусаў : свежыя, сушаныя, салёныя, марынаваныя. (Грыбы)
5 заданне
Каманды павінны праспяваць папеўкі.
Сокі свежыя палезныя,
Піце, дзеці, сокі,
І тады як яблыкі
Будуць вашы шчокі.
Вішні, яблыкі і грушы,
І, канешне ж, лімон –
Чэмпіены вітамінаў,
«С» у іх на мільен!
Як капуста выступала,
Вітамінамі хвалясь.
А калі на стол папала –
З’ели ўсю не падганяць.
Ну, а бульба-галава
У галаве стаіць вугла.
Вітамінамі напаўняе
Нас на целы год уперад.
Рыбу парця, запякайце,
І ў ежу ўжывайце.
Рыба фосфарам багатая –
Падзяліцца будзе рада.
Мясо курицы, индейки
На обед полезно есть.
В них есть кальций, и железо
Всех достоинств и не счесть!
Малако палезна дзецям,
Ну і тварог усім ні ва ўрэд.
Ну калі прадукты гэтыя,
Будзеш сільным, як атлет!
Для аховы ад хваробы
Часцей ешце вы часнок.
Вельмі многім ад хваробы
ен пазбавіцца дапамог.