Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Заданні для пасяджэння сямейнага клуба “Эрудыт” па тэме «НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ТРАДЫЦЫІ І ЗВЫЧАІ»

Дата: 14 февраля 2022 в 12:19

Заданні для пасяджэння сямейнага клуба “Эрудыт”

па тэме «НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ТРАДЫЦЫІ І ЗВЫЧАІ»

Конкурс “Вандраванне па традыцыям Беларусі”

1 заданне

Узгадайце свята па фотаздымку. Вы павінны падняць лагатып і назваць свята.

2 заданне

Назавіце, што гэта за свята? Пытанні будуць задаваць па чарзе абедзвум камандам.

3 заданне

Адгадайце загадкі.

Увесь тыдзень мы гуляем
Усіх блінамі пачастуем
Зімовы холад праважаем
Сонейка з вясной сустракаем   (Масленка)
 

Ідзе яна да вас у хату

І мяшкі нясе з дабром

Хто пачастуе больш за ўсіх

Таго чакае вялікі поспех (Каляда)

На палі, лугі, дубравы ліха л’ю цяпло і свет

Каб раслі хлябы і травы, а сады усыпаў квет

Ведаю чакаюць мяне ўсюды, усім на свеце я патрэбна

Пасля зімы прыхожу я і  завуць мяне(Вясна.Стрэчанне)                       

Усявышні даў Марыі дар бясцэнны

Што на зямлі ніхто не ў сілах даць

Між жанчын яна благаславенна

І здабыла ў Бога….  (Благадаць. Дабравешчанне)

Да нас прыйшло свята з свят лепшае

Хрыстос Васкрэссе! Важны дзень

Вось ен доўгачаканы … (Вялікдзень)

Важна пост к канцу імкнецца

І перад Страстнай седміцай

У надзелю у храм ідзем

Вербачку ў руках насем

Вербы ў храме асвяцім

У ікон паставім

Сення ўваход Гасподзен славім

У горадзе Іерусалім      (Вербны  Тыдзень)

4 заданне

Дайце характарыстыку святу.

Для 1 каманды

Свята

Прыкметы

Стравы

Дзеючыя асобы

Песні

Каляды

Для 2 каманды

Свята

Прыкметы

Стравы

Дзеючыя асобы

Песні

Стрэчанне вясны

5 заданне

Інсцэніроўка  камандамі гульняў да свята Вялікдзень “Біткі”, “Лубкі”

6 заданне

Збярыце прыказку і растлумачце яе сэнс

Масленіца - аб'ядуха – грошаў прыберуха.

Прыйшлі Калядкі – бліны ды аладкі


Калядкі - добрыя святкі: пад'еў ды на палаткі.
Масленка з блінамі, а пост з грыбамі.

7 заданне

На працягу ўсіх заданняў каманды атрымлівалі літары, зараз, калі ласка, складзіце з іх словы.  Заданне на хуткасць
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.