Заданні для пасяджэння сямейнага клуба “Эрудыт”
па тэме «ПРЫРОДА БЕЛАРУСI»
Завочнае вандраванне «Па знакамiтых месцах Беларусi»
1 заданне
Адкажыце на пытанні на хуткасць.
Пытанні 1 камандзе:
- Дрэва – гэта расліна ці не?
- Дзе растуць суніцы?
- Як назваць адным словам: рамонак, гваздзічку, васілек?
- Якія расліны з’яуляюцца “Зяленымі дактарамі”?
- Назавіце нацыянальныя паркі Беларусі.
Пытанні 2 камандзе:
- Грыб – гэта раслінаці не?
- Якія дрэвы даюць садавіну?
- Як назваць адным словам: елка, дуб, таполя?
- Дзе растуць ажыны?
- Назавіце націянальныя паркі Беларусі.
2 заданне
Адгадайце загадкі аб жывельным і раслінным свеце нацыянальных пракаў і запаведнікаў Беларусі.
|
Жывельны свет |
||
|
3 грывай, а не конь, з рагамі, а не бык, з барадой, а не казёл. Гучна – гучна Цар пушчанскіх звяроў (Зубр) |
Гальчастыя рогі, Хуткія ногі, Колер поўсці – залаты. Хто я, ці ведаеце Вы? (Алень) |
|
|
Адгадайце, хто такі На нагах гусіных Сярод быстрае ракі Збудаваў плаціну. (Бабер) |
Ен прысмакаў з’еў нямала, А калі харчоў не стала, Лапу смокчучы заснуў, Ледзве не праспаў вясну (Мядзведзь) |
|
|
У рыжай разбойніцы хвост, як мятла. Ад кары ўцякла- Сляды замяла (Ліса) |
3 ялінкі на ялінку, З галінкі на галінку Скача агенчык жывы.. Хто гэта? Знаеце Вы (Ваверка) |
|
|
У ваду нырае смела, хатку ён будуе ўмела, Пад вадой і на вадзе Удаўніцтва ен вядзе. (Бабер) |
Мышак ловіць, ды не коцік ен, І лісты носіць, ды не паштальен. Каб лісе не трапіць на зубок. У калючы скруціцца клубок (Вожык) |
|
|
Што за звер лясной Устаў, як слупок пад хвояй І варта сярод травы, Вушы больш галовы? ( Заяц) |
Хто ўзімку халоднай Блукае злы, галодны? (Воўк) |
|
|
Думаў, котка, - Крыкнуў "Псік!" Апынулася - гэта ( Рысь) |
Самы ласкавы звер? (Ласка) |
|
|
Раслінны свет |
||
|
Мной дзяўчынак называюць. А як толькі зацвітаю — |
На снезе пушыстым царыца стаіць, |
|
|
I ў сто год я малады, |
Маўклівая, зялёная, на ўзгорку стаіць. |
|
3 заданне
На хуткасць адказваць на пытанні:
- Якая вобласць ахоплівае Бярэзінскі запаведнік? (Віцебская вобласць Мінская вобласць)
- Якая вобласць ахоплівае Нарачанскі нацыянальны парк? (Мінская, Віцебская і Гродзенская вобласці)
- Якая вобласць ахоплівае нацыянальны парк “Браслаўскія азеры”? (Віцебская вобласць)
- Якая вобласць ахоплівае нацыянальны парк “Прыпяцкі”? (Гомельская вобласць)
- Якая вобласць ахоплівае нацыянальны парк “Белавежская пушча”? (Брэсцкая і Гродзенская вобласці)
- Які нацыянальны парк не аказвае паслугі экатурызму? (Палескі дзяржаўны радыяцыйны экалагічны запаведнік?)
- Які нацыянальны парк раней усіх узнік? (Бярэзінскі запаведнік 1925г.)
- Які нацыянальны парк самы малады? (Нарачанскі нацыянальны парк 1997)
4 заданне
“Ты – прыродзе , яна - табе!”
Адна каманда называе прыказку ці прымаўку, а другая павінна растлумачыць яе. (Кожная каманда па 2-3 прыказкі ці прымаўкі)
5 заданне
Крыжаванка “Прырода Беларусі”
Пытанні да крыжаванкі
- Нацыянальны парк, які створаны ў 1925г.? (Бярэзінскі)
- Які запаведнік служыць, як аб’ект экстрымальнага турызму? (Палескі)
- У якую кнігу занесены знікаючыя віды жывел, птушак, раслін? (Чырвоная)
- У якую міжнародную глабальную сетку уваходзяць Бярэзінскі нацыянальны парк і нацыянальны парк “Белавежская пушча”? (Юнеска)
- Нацыянальны парк, які атрымаў назву ад возера? (Нарачанскі)
- Нацыянальны парк размешчаны ў Гомельскай вобласці? (Прыпяцкі)
- На тэрыторыі якой вобласці размешчаны нацыянальны парк “Браслаўскія азеры”? (Віцебская)
- У якім нацыянальным парку самая вялікая колькасць зуброў? (Белавежская пушча)