Заданні для пасяджэння сямейнага клуба “Эрудыт”
па тэме «ГАРАДЫ БЕЛАРУСІ»
Клуб Вяселых і Знаходлівых «РОДНАЯ КРАІНА»
1 заданне
“Размінка”. Вам задаюць пытанні аб гарадах, якая каманда адказвае першая, таму залічваецца адзін бал. Пабеду атрымае тая каманда, у якой будзе больш правільных адказаў.
- Якія гарады Рэспублікі Беларусь Вы ведаеце?
- Назавіце самыя старажытныя гарады.
- 1142г. – год узнікнення якого горада?
- 980г. - год узнікнення якого горада? (Тураў)
- 862 г. - год узнікнення якого горада? (Полацк)
- У якім горадзе знаходзіцца кандытарская фабрыка “Камунарка”?
- У якім горадзе знаходзіцца ОАО “Світанак”?
- У якім горадзе знаходзіцца ОАО “8 марта”?
- У якім горадзе знаходзіцца ОАО “МАЗ”?
- У якім горадзе знаходзіцца ОАО “Спартак”?
- У якім горадзе знаходзіцца летні амфітэатр?(Віцебск)
- У якім горадзе знаходзіцца трыкатажная фабрыка “Славянка”?(Мінск)
- У якім горадзе знаходзіцца трыкатажная фабрыка “марк Фармэль”? (Заслаўль)
- У якім горадзе знаходзіцца СП “Санта брэмар”? (Брэст)
- У якім горадзе мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць - герой”? (Брэст)
- У якім горадзе знаходзіцца Палац Румянцавых і Паскевічаў”? (Гомель)
- У якім горадзе знаходзіцца “Барысаглебская царква”? (Гродна)
- У якім горадзе знаходзіцца “Свята – Нікольскі жаночы манастыр”? (Магілеў)
- У якім горадзе знаходзіцца “Архікафедральны касцел імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі”? (Мінск)
2 заданне
Конкурс “Знаўцы гарадоў беларускіх”
Вядучая. Вы будзеце выбіраць фотакарткі з гістарычнымі будынкамі і павінны адказаць што гэта за будынак і ў якім горадзе знаходзіцца.
3 заданне
Конкурс Капітанаў
Вядучая. Кожны капітан атрымліве тэкст, у якім дапушчаны гістарычная памылка.
- Узнік горад у 2012г.(1067г.) Даўняе паданне гаворыць, што некалі на тым месцы, дзе пазней вырас Мінск, пасяліўся млынар. Да яго людзі вазілі збожжа, каб перамалоць яго на муку. Некаторыя сталі сяліцца паблізу. Так узнікла паселішча. А млынара звалі Вярэск (Менеск). Адсюль нібыта i назва пайшла. Спачатку —...
- Узнік горад у 1997г. (1267г.) У даўнія часы там, дзе стаіць цяперашні Магілеў, шумела векавая пушча. У самай яе гушчы, на беразе Дняпра, стаў жыць разбойнік Вакула (Машэка). Была ў яго нявеста. Ён вельмі кахаў яе. Але князь сілком забраў прыгажуню ў свой замак. А да замка не падступіцца. Вось i ўзлаваўся Вакула на ўвесь свет…
4 заданне
Конкурс “Чорная скрыня”
Кожная каманда выбірае канверт, у якім знаходзяцца 6 заданняў, па выкананні каторых атрымліваецца назва горада.
- Збяры мазаіку
- Знайдзі пару (фота + назва горада)
- Сааднясі гарады Беларусі з картай
- Сааднясі герб з горадам
- Загадкі аб гарадах
- Напішыце сімвалы Рэспублікі Беларусь.
5 заданне
Конкурс “Збярыце слова”
Кожная каманда выбірае канверт, у якім знаходзяцца разразныя літары, з якіх трэба скласці дзве назвы гарадоў.
- Віцебск, Гродна
- Магілеў, Брэст.