Заданні для пасяджэння сямейнага клуба “Эрудыт” па тэме “БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР”

Дата: 14 февраля 2022 в 12:18

Заданні для пасяджэння сямейнага клуба “Эрудыт”

па тэме “БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР

Літаратурная гасціная “СПАДЧЫНА”


1 заданне

А)Прыдумаць дражнілку

Васька-

Кацька –

Волька –

Дружок -

Б) прыдумаць дпражнілку для каманды – саперніка.

2 заданне

Прыдумаць лічылку

Раз, два, тры,чатыры, пяць,

________________________

________________________

________________________

3 заданне

Знайдзіце адгадкі на загадкі. Трэба адгадаць загадку і выбраць малюнак-адгадку.

1.У вадзе купаўся, ды сухім застаўся. (Гусь)

2.Доўгі насок, тонкі галасок, хто яго заб’е, той кроў пралье. (Камар)

3.Калматы, вусаты, есці пачынае, песенькі спявае. (Кот)

4. Ходзіць па двары, на нагах – купцюры, белае каменне нясе? (Курыца).

5. Пер'я наелася, у кашулю адзелася, спіць у ахвоту начная істота, ляжыць, дзе і ты, чатыры рукі і два жываты. (Падушка).

6. Што бяжыць без повада? (Вада).

7. Што нас корміць, а есці не просіць? (Зямля).

8. Каляровае карамысла цераз рэчку павісла. (Вяселка).

9. У жываце – лазня, у носе – рэшата, на галаве – пупок, адна рука, і тая на спіне. (Чайнік).

10. Паміж гуркамі, буракамі – каза з зяленымі рагамі.(Цыбуля).

11. Крутаста, вяртаста, на ёй адзежы за сто, хто распранае, той пражыве лет за сто. (Капуста).

12. Красна, ды не дзеўка, з хвастом, ды не мыш? (Бурак).

13. Не агонь, а пячэцца? (Крапіва).

14. У кутку барада на кійку? (Венік).

15. Хто ні ідзе, усяк яму паклоніцца? (Грыбу, ягадзе).

16. Прыйшла белая кабыліца, увесь свет пабудзіла. (Раніца).

17. Па небу каціцца катушка, ні звер, ні птушка, ні пясок, ні вада, а адгадаць – бяда? (Сонца).

4 заданне

 Дагаварыце прыказку:

Век жыві- век вучыся;

Без навук, як без рук;

Гультай за работу – мазоль за руку;

Якая справа, такая і слава;

Чалавек без сябра, што яда без солі;

Чалавек без Радзімы, як салавей без песні;

Толькі таму пашана будзе, хто Радзіму не на словах любіць;

На Радзіму сонца свеціць бясконца;

Родная зямля мякчэй чужой пярыны;

Ад душы працуеш –  Радзіму шануеш;

Бацькоў любі, старых паважай, здароўе беражы, Радзіме верна служы;

5 заданне

Складзіце  прыказку з асобных слоў (У дзвюх каманд аднолькавые прыказкі)

( Радзіма – матка, чужына – мачыха)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.