Заданні для адкрыцця сямейнага клуба “Эрудыт”
Клуб Вяселых і Знаходлівых “МАЯ КРАІНА”
1 заданне
“Размінальны”
У алфавітным парадку ўзгадайце назвы прадметаў па-беларуску. Малюнкі прадметаў з’яўляюцца на мультымедыя.
2 заданне
“ Уважлівы ” складаецца з некалькі заданняў.
А. Выберыце правільны варыянт тлумачэння значэння слова.
Імжэць
а) падаць, асядаць дробнымі кроплямі;
б) награвацца, станавіцца дробным;
в) мітусіцца, перашкаджаць.
Каляны
а) упарты, няўломны;
б) цвёрды навобмацак;
в) рэдкі, нячасты.
Б “Пазнай асобу”
Умова:заданню даецца 7 падказак, хто адгадае асобу з першай падказкі, атрымлівае 7 балаў, з другой — 6 балаў і г. д.
1 каманда
1) Князёўна, якая жыла ў ХVІ стагоддзі.
2) У час ад’езду мужа стала на абарону горада.
3) Пасля смерці мужа неаднаразова адбівала атакі татар.
4) Яе называлі “княгіня-амазонка”.
5) Для яе сына Юрыя слова “татары” дзейнічала, як чырвоны колер на быка і ў 1514 годзе ён чарговы раз разбівае іх пад Оршай.
6) У 2003 годзе пра яе жыццё была знята кінастужка.
7) Жыла ў Слуцку.
(Анастасія Алелькаўна або Анастасія Слуцкая.)
2 каманда
- Быў полацкім князем, унукам Рагвалода.
- Быў схоплены кіеўскімі князямі хітрасцю
- Разам з сынамі сядзеў у подрубе некалькі год
- Выстаяў супраць войска Уладзіміра Манамаха
5)Прысягаў на вернасць Полацку, пры гэтым 7 месяцаў
быў князем кіеўскім.
6)Пры ім полацкая зямля дасягнула сваёй магутнасці
7)Людзі лічылі яго ваўкалакам і чараўніком
(Усяслаў Брачыслававіч або Усяслаў Чарадзей)
В. За пэўны час неабходна запісаць у алфавітным парадку як мага больш прозвішчаў беларускіх выдатных людзей: паэтаў, празаікаў, музыкантаў, вучоных і г.д.
Напрыклад:
А — Агняцвет, Адамовіч, Адамчык, Асташонак...
Для каманд
Б — Багдановіч, Багрым, Багушэвіч, Барадулін, Брыль...
В — Валасевіч, Васілевіч, Вітка, Вярцінскі...
Г —Гартны, Гарун, Гарэцкі, Гілевіч...
Д — Дайнека, Дубоўка, Дудараў, Дунін-Марцінкевіч...
3 заданне
“Цікавае роднае слова” злучыць стрелкамі фразеалагізмы з адпаведнымі словамі.
Для 1 каманды
1.Абое рабое … многа
2.Востры на язык … аднолькавыя
3.Хоць касою касі … недалёка
4.Рукой падаць … надакучаць
5.Стаяць над душой … дасціпны
Для 2 каманды
1. За дзедам шведам спалоханы
2. Ні жывы ні мёртвы малы
3. У сабакі вачэй пазычыўшы даўно
4. Кату па пяту бессаромна
5. У сарочцы нарадзіўся шчаслівы
4 заданне
Вам неабходна фотаздымак выдатнай мясціны нанесці на назву горада і потым зрабіць невялічкі расказ аб гэтых гарадах.
|
МІНСК |
|
|
ГОМЕЛЬ |
|
|
МАГІЛЁЎ |
|
|
БРЭСТ |
|
|
ВІЦЕБСК |
|
|
ГРОДНА |
|