ПАСЯДЖЭННЕ СЯМЕЙНАГА КЛУБА «ЭРУДЫТ»
Віктарына «РОДНАЯ СТАРОНКА»
Задачы:
далучаць дарослых i дзяцей да багацця беларускай мовы, культуры, традыцый i звычаяу беларускага народа у гульнявой форме, фармiраваць каштоунасныя адносiны да беларускай мовы;
cадзейнiчаць таму, каб дарослыя i дзецi праводзiлi разам час;
пашыраць веды дарослых i дзяцей аб Беларусi;
паказваць прыгажосць i багацце моунай спадчыны беларускага народа.
ХОД МЕРАПРЫЕМСТВА
Добры дзень, паважаныя сябры! Сення мы сустрэліся на апошнім засяданні, на закрыцці сямейнага клуба “Эрудыт” у гэтым навучальным годзе, у наступным годзе мы працягнем працаваць у дадзеным напрамку з іншай групай.
Вядучая. Зараз запрашаем заняць месцы камандам бацькоў.
Каманды гатовы? Але без журы наша віктарына будзе не сапраўднай
Прадстаўленне членаў журы.
Настаў час прапанаваць тэму засядання. (Тэма на слайд) І пачынаем віктарыну
Зараз самыя галоўныя ўдзельнікі сямейнага клуба “Эрудыт”
Павітаем выхаванцаў ДУА “Тарфазавадскі яслі - сад”
Выхаванцы расказваюць вершы
Я — беларус, я ганаруся,
Я — беларус, я добразычлівы,
Я — беларус, я працавівы,
Я — беларус, і я шчаслівы.
Песня «Беларусь мая сінявокая»
Зямля з блакітнымі вачамі
Раздолле рэчак і лугоў
Тут называюць Васількамі
На Беларусі хлапчукоў
Звіняць крыніцы як цымбалы
Сцяжынкі свецяць у лясах
Палі узгоркі перавалы
Просторны шлях далёкі шлях
Беларусь мая сінявокая
Беларусь мая краіна міру і дабра!
Беларусь мая сінявокая
Беларусь мая як кахаю цябе я !
Вядучая.
Ну, а каманды прыступаюць да дзейнасці. Ітак, 1 заданне для каманд прыдумаць назву і зрабіць самапрадстаўленне сваей каманды. На выкананне задання даецца 4 хвіліны. Усім зразумела? Час пайшоў. (Працуем пад музыку)
Вядучая
Журы падлічвае вынікі, а я хачу правесці вас па зямлі, якая даражэйшая за ўсё, самы ўтульны і чароўны кут. Гэта залатыя палі збажыны з сінімі «вочкамі» васількоў, светлыя ад бяроз гаі, што аглухлі ад птушынага звону, пушчы, дзе горда нясуць свае кроні алені. Гэта бясконцыя жылы рэк і тысячы азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці.
Беларуская народная гульня “Кветачкі - матылькі”
2 заданне “Расліны Беларусі” А камандам прапаную выбраць ў перакладзе правільны адказ.
Кожная каманда будзе думаць на працягу 5 секунд і даваць адказ, а журы падлічыць колькасць правільных адказаў, перамогу атрымае тая каманда, якая дасць больш правільных адказаў.
|
Бэз: 1.Жасмин 2.Сирень 3.Ратник |
Ажыны: 1.Брусника 2.Крыжовник 3.Ежевика |
Лотаць: 1.Полынь 2.Пырей 3.Калужница |
|
Журавіны: 1.Костяника 2.Клюква 3.Журавельник |
Буякі: 1.Тыква 2.Голубика 3.Дурман |
Дзераза: 1.Плаун 2.Девясил 3.Репейник |
|
Аксаміткі: 1.Ноготки 2.Лютики 3.Бархатцы |
Дзмухавец: 1.Подсолнух 2.Черемуха 3.Одуванчик |
Чарот: 1.Цикорий 2.Чабрец 3.Камыш |
|
Валошка: 1.Шиповник 2.Василек 3.Ромашка |
Браткi: 1. Вереск 2. Ромашки 3. Анютины глазки |
Гарлачык: 1.Колокольчик 2.Кувшинка 3.Пастушья сумка |
Вядучая.
Журы падлічвае вынікі, а зараз вашай увазе прадстаўляецца беларуская народная гульня “А мы проса сеялі”
Слова журы
Вядучая. Беларусы, шануйце сваю мову, шануйце свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае - гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб! Так сказаў Змітрок Бядуля – выдатны сын зямлі беларускай.
(3 заданне) Прадстаўляю вам гульню “Чароўны цыферблат”
Замест лічбаў на гэтым цыферблаце стаяць літары, а лічбы размешчаны злева. Паспрабуйце разабрацца ў лічбах, і вы прачытаеце імены і прозвішчы двух выдатных сыноў беларускіх, двух народных паэтаў Беларусі.
Для 1 каманды Для 2 каманды
Вядучая
Журы падлічвае вынікі, а мы сустракаем нашых салістаў. Выконваецца песня “Бім-бом”
Слова журы.
Вядучая. А каманды атрымліваюць наступнае 4 заданне. Вам дадзена слова і тры значэнні да яго, Вам неабходна падабраць правільнае тлумачэнне гэтага старадаўняга малаўжывальнага слова, а журы падлічыць правільныя адказы, перамогу атрымае тая каманда, якая дасць больш правільных адказаў.
казачнае пітво, якое дае маладосць і прыгажосць.
Ясакар - вялікае дрэва сямейства вярбовых, чорная таполя.
даўні мяккі сялянскі абутак з цэлага кавалка скуры.
Твань - тонкая тканіна.
дрыгва, багністае месца.
нагнуўшыся піць з посуду.
Хатуль - клунак рэчаў, звязаных у хустку.
частка хаты.
куча агародніны, накрытая ад марозу саломай і зямлёй.
Шчадрэц - звычай адзначыць вечар напярэдадні Новага года.
цвёрды, грубы навобмацак, нягнуткі.
баваўняная тканіна.
Вядучая
Журы падлічвае вынікі, а мы сустракаем нашых салістаў.
Беларуска народна гульня “Лянок”
Слова журы.
Каманды адпачылі ? Увага! Інтэрпрэтацыя задання! Зараз я вам кажу тлумачэнне іншамоўнага слова, а вы камандна даеце назву слову. Напрыклад: Слова прыйшло да нас з японскай мовы і літаральна азначае “голымі рукамі”.(Падказка: спартыўная лексіка). Адказ: каратэ. Альбо, слова прыйшло да нас з англійскай мовы і літаральна азначае “петушыны хвост”. (Падказка: ужываецца часцей у кропках грамадскага харчавання, радзей - у хатніх умовах). Адказ: кактэйль.
Зразумела? Пачынаем.
1. Слова прыйшло да нас з цюркскай мовы і азначае “чорны камень”.(Падказка: ёсць у кожнага школьніка). Адказ: Аловак.
2. Слова прыйшло да нас з грэчаскай мовы і азначае “мастацтва ўпрыгожваць”. (Падказка: большая палова яе прыхільнікаў – жанчыны). Адказ: касметыка.
3. Слова прыйшло да нас з французскай мовы і азначае “чэрап”, “шлем”. (Падказка: часта выкарыстоўваецца ў будаўнічай сферы). Адказ: каска.
4. Слова прыйшло да нас з італьянскай мовы і азначае “бег”, “жыццёвы шлях”, “поле дзейнасці”. (Падказка: слова звязана з чалавекам і яго прафесійнай дзейнасцю). Адказ: кар’ера.
Вядучая
Журы падлічвае вынікі, а зараз вашай увазе прадстаўляецца беларускі народны танец “Чабарок”
Слова журы
Вядучая. Беларус павінен любіць свой край, сваю мову і не выракацца іх. Павінен дбаць, каб у беларускім краі развіваўся дабрабыт, беларуская культура, і каб народ увесь быў шчаслівым. А дзеля гэтага беларусы павінны быць высокаадукаванымі і эрудзіраваннымі. Вось зараз мы і паглядзім наколькі мы эрудзіраваны.
5 заданне “Разгадайце рэбусы”
Э 100 нія
Г 1 а
Па 2 л
Вы 3 мка
На 6 е
7 кі
На-р-ач.
К-л-уб.
Ка-на-па.
Пры-пяць.
Восень
Г-рак.
На-а-два-рот.
Кава.
6 заданне.
Складзіце з складоў як мага больш слоў. На дзейнасць вам дадзена 2 хвіліны. Усім зразумела? Пачынаем.
Вядучая
Журы падлічвае вынікі, а зараз вашай увазе прадстаўляецца беларуская песня “Рыжая ваверка”
Слова журы
Верш “Пра хлеб”
Вядучая. Беларусы далёка за межамі сваёй краіны вядомы гасціннасцю. Усе, хто прыязджае да нас, адзначаюць гасціннасць як адну з галоўных рыс.
…Калі на свеце нехта дзесьці
Умее добра працаваць,-
То ўмее ен і смачна з'есці
І- адпаведна-згатаваць!
7 заданне Кожная каманда павінна напісаць на лістах беларускія стравы з бульбы на працягу 1 хвiлiны, т.я. бульба на Беларусі самы важны і любімы прадукт харчавання і беларусаў нездарма называюць “бульбашамі”, а журы будзе падлічваць колькасць напісаных блюд, перамогу атрымае тая каманда, якая напіша больш беларускіх страў з бульбы. Зразумела? Пачынаем.
А зараз Беларускі народны танец “Бульба”
Слова журы
Вядучая. 8 заданне
Смачныя стравы беларусы рыхтавалі звычайна на святы , а зараз мы паспрабуем вызначыць каманду, якая лепш ведае святы Беларусі. Вы атрымаеце лісты са святамі і вы будзеце павінны іх раздзяліць па сезонам. Напрыклад: Каляды – у калонку зімовыя святы, троіца – у калонку летнія святы. Зразумела? На выкананне гэтага задання дадзена 5 хвілін. Пачынаем!
Народныя беларускiя святы
1. Каляды (к. 25 снежня, п. 7 студзеня)
2. Грамніцы, альбо Стрэчанне (к. 2 лютага, п. 15 лютага) Грамніцы — палавіна зіміцы.
3. Сырны тыдзень, або Масленка (за 8 тыдняў да Вялікадня)
4. Гуканне вясны (з 14 сакавіка)
5. Саракі. 22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенсва".
6. Камаедзіца. Беларускае народнае свята, звязанае з сустрэчай вясны, лічыцца праявай татэмізму.
7. Дабравешчанне, або Звеставанне (к. 25 сакавіка, п. красавіка)
8. Вербніца (апошняя перад Вялікаднем нядзеля)
9. Вялікдзень.
10. Наўскі Вялікдзень. (Ра́даніца, Ра́дуніца, Радаўні́цкія Дзяды́, На́ві Дзень) – дзень памінаньня памерлых
11. Юр'я. Юр'я – традыцыйнае свята, якое адзначаецца 6 мая (23 красавіка па старым стылі). Гэта адно з найбольш адметных святаў земляробчага календара, абстаўлена шэрагам урачыстых абрадавых дзеянняў.
12. Зялёныя святкi або Сёмуха. Свята найвышейшага росквіту прыроды.
13. Купалле.Сёння згодна з праваславным календаром свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня, каталіцкім – 24 чэрвеня.
14. Дажынкі. У наш час дажынкі адзначаюць як свята ўраджаю.
15. Пакровы.
Пакроў (Пакравы, Пакрова): 1 (14) кастрычніка — царкоўнае тлумачэнне літаральнае: пакроў (пакрывала) Божай Маці;
16. Дзяды.
Дзяды – свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў («дзядоў»).
|
Зімовыя святы |
Веснавыя святы |
Летнія святы |
Восеньскія святы |
Вербніца
Зялёныя святкi або Сёмуха
Дажынкі..
Грамніцы, альбо Стрэчанне
Купалле
Камаедзіца
Дзяды
Дабравешчанне, або Звеставанне
Каляды
Вялікдзень
Наўскі Вялікдзень
Юр'я
Сырны тыдзень, або Масленка
Гуканне вясны
Пакровы
Саракі
|
Зімовыя святы |
Веснавыя святы |
Летнія святы |
Восеньскія святы |
|
Грамніцы, альбо Стрэчанне Каляды Сырны тыдзень, або Масленка |
Вербніца Камаедзіца. Дабравешчанне, або Звеставанне Вялікдзень. Наўскі Вялікдзень. Юр'я. Гуканне вясны Саракі. |
Зялёныя святкi або Сёмуха. Купалле |
Дажынкі.. Дзяды. Пакровы. |
Вядучая
Журы падлічвае вынікі, а вашай увазе прадстаўляецца беларускі ансамбль лыжачнікаў “Родная старонка”
Слова журы
Падыходзiць наша засяданне да завяршэння, а мы ўсе разам праспяваем песню, якая стала традыцыйнай у сямейным клубе “Белая русь”.
Песня разам з бацькамi «Белая Русь»
Зямля з блакітнымі вачамі
Раздолле рэчак і лугоў
Тут называюць Васількамі
На Беларусі хлапчукоў
Звіняць крыніцы як цымбалы
Сцяжынкі свецяць у лясах
Палі узгоркі перавалы
Просторны шлях далёкі шлях
Беларусь мая сінявокая
Беларусь мая краіна міру і дабра!
Беларусь мая сінявокая
Беларусь мая як кахаю цябе я !
Бацькі пакідаюць музычную залу.
Віктарына «Вандраванне па Беларусі»
ДЛЯ ЖУРЫ
“РАСЛІНЫ БЕЛАРУСІ”
|
БЭЗ: ЖАСМИН СИРЕНЬ РАТНИК |
АЖЫНЫ: 1.БРУСНИКА 2.КРЫЖОВНИК 3.ЕЖЕВИКА |
ЛОТАЦЬ: 1. ПОЛЫНЬ 2. ПЫРЕЙ 3.КАЛУЖНИЦА |
|
ЖУРАВІНЫ: 1.КОСТЯНИКА 2.КЛЮКВА 3.ЖУРАВЕЛЬНИК |
БУЯКІ: 1.ТЫКВА 2.ГОЛУБИКА 3.ДУРМАН |
ДЗЕРАЗА: 1.ПЛАУН 2.ДЕВЯСИЛ 3.РЕПЕЙНИК |
|
АКСАМІТКІ: 1.НОГОТКИ 2.ЛЮТИКИ 3.БАРХАТЦЫ |
ДЗМУХАВЕЦ: 1.ПОДСОЛНУХ 2.ЧЕРЕМУХА 3.ОДУВАНЧИК |
ЧАРОТ: 1.ЦИКОРИЙ 2.ЧАБРЕЦ 3.КАМЫШ |
|
ВАЛОШКА: 1.ШИПОВНИК 2.ВАСИЛЕК 3.РОМАШКА |
БРАТКI: 1. ВЕРЕСК 2. РОМАШКИ 3. АНЮТИНЫ ГЛАЗКИ |
ГАРЛАЧЫК: 1.КОЛОКОЛЬЧИК 2.КУВШИНКА 3.ПАСТУШЬЯ СУМКА |
“ЧАРОЎНЫ ЦЫФЕРБЛАТ”
4 ЗАДАННЕ
казачнае пітво, якое дае маладосць і прыгажосць.
Ясакар - вялікае дрэва сямейства вярбовых, чорная таполя.
даўні мяккі сялянскі абутак з цэлага кавалка скуры.
Твань - тонкая тканіна.
дрыгва, багністае месца.
нагнуўшыся піць з посуду.
Хатуль - клунак рэчаў, звязаных у хустку.
частка хаты.
куча агародніны, накрытая ад марозу саломай і зямлёй.
Шчадрэц - звычай адзначыць вечар напярэдадні Новага года.
цвёрды, грубы навобмацак, нягнуткі.
баваўняная тканіна.
ТЛУМАЧЭННЕ ІНШАМОЎНЫХ СЛОЎ
1. Слова прыйшло да нас з цюркскай мовы і азначае “чорны камень”.(Падказка: ёсць у кожнага школьніка). Адказ: Аловак.
2. Слова прыйшло да нас з грэчаскай мовы і азначае “мастацтва ўпрыгожваць”. (Падказка: большая палова яе прыхільнікаў – жанчыны). Адказ: касметыка.
3. Слова прыйшло да нас з французскай мовы і азначае “чэрап”, “шлем”. (Падказка: часта выкарыстоўваецца ў будаўнічай сферы). Адказ: каска.
4. Слова прыйшло да нас з італьянскай мовы і азначае “бег”, “жыццёвы шлях”, “поле дзейнасці”. (Падказка: слова звязана з чалавекам і яго прафесійнай дзейнасцю). Адказ: кар’ера.
“РАЗГАДАЙЦЕ РЭБУСЫ”
Э 100 нія (Эстонія)
Г 1 а (Гадзіна)
Па 2 л (Падвал)
Вы 3 мка (Вытрымка)
На 6 е ( Нашэсце)
7 кі (Семкі)
На-р-ач.
К-л-уб.
Ка-на-па.
Пры-пяць.
Восень
Г-рак.
На-а-два-рот.
Кава.
|
Зімовыя святы |
Веснавыя святы |
Летнія святы |
Восеньскія святы |
|
Грамніцы, альбо Стрэчанне Каляды Сырны тыдзень, або Масленка |
Вербніца Камаедзіца. Дабравешчанне, або Звеставанне Вялікдзень. Наўскі Вялікдзень. Юр'я. Гуканне вясны Саракі. |
Зялёныя святкi або Сёмуха. Купалле |
Дажынкі.. Дзяды. Пакровы. |